Саліст Depeche Mode Дэйв Гаан знаходзіцца ў 9-м менскім шпіталі з кішэчным расстройствам

55-гадовы саліст знакамітага брытанскага рок-гурту Depeche Mode Дэйв Гаан знаходзіцца ў 9-м менскім шпіталі з кішэчным расстройствам. Канцэрт калектыву ў беларускай сталіцы перанесены з 17 ліпеня на больш позьні тэрмін.

«Музыканту стала дрэнна а 15.30, — паведаміў на экстранай прэсавай канфэрэнцыі арганізатар канцэрту Андрэй Аляксееў. — Да 18 гадзін лекары не маглі адказаць на пытаньне, ці зможа Гаан удзельнічаць у канцэрце».

Паводле словаў лекараў, на якіх спаслаўся Аляксееў, яшчэ спатрэбіцца прыкладна 12 гадзін, каб паставіць дыягназ. У цяперашні час, паводле словаў Аляксеева, Гаан адчувае сябе «няважна».

Арганізатар шоў паведаміў, што было прададзена сем з дванаццаці тысяч білетаў. Канцэрт быў адменены за гадзіну да пачатку.

На сайце гурту было абвешчана, што новая дата канцэрту павінна быць вызначана на працягу бліжэйшага тыдня.

Пра гэта інфармуе БеаПАН.