Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньяху прынялі ў нядзелю ўдзел у цырымоніі памяці габрэяў, якія загінулі пасьля масавай аблавы, праведзенай у Парыжы 75 гадоў таму.
У ліпені 1942 гады на «Зімовы веладром» пасьля праведзенай аблавы і масавых арыштаў даставілі 13 тысяч габрэяў, сярод якіх было 4 тысячы дзяцей, і дэпартавалі ў канцлягеры.
Амаль усе яны потым загінулі ў нацысцкіх лягерах сьмерці — у жывых засталіся ня больш шасьцярых дзяцей, а таксама каля 100 дарослых. Арышты ў Францыі ажыцьцяўляліся з адабрэньня калябарацыйнага ўрада Вішы і пры ўдзеле каля 7 тысяч францускіх паліцыянтаў і жандараў.
У пасьляваеннай Францыі гэтая падзея доўгі час замоўчвалася. Сваю адказнасьць за дэпартацыю габрэяў Францыя прызнала толькі ў 1995 годзе падчас прэзыдэнцкага праўленьня Жака Шырака.