Акцыя пратэсту адбылася каля амбасады Беларусі у Брусэлі у панядзелак а 11.30. Удзельнікі акцыі трымалі фатаграфіі палітвязьняў і плякат зь іх імёнамі. Падчас акцыі мінакам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра Зьмітра Паліенку і Міхаіла Жамчужнага.
Арганізатар акцыі Дзяніс Казакевіч зьвярнуўся зь пісьмовым зваротам да пасла Беларусі у Бэльгіі Аляксандра Міхневіча. У звароце нагадваецца пра палітвязьняў, адсутнасьць свабодных выбараў у Беларусі і будучыя вучэньні «Запад-2017». У звароце падкрэсьліваецца, што пасол Беларусі як паўнамоцны прадстаўнік улады нясе поўную адказнасьць за злачынствы рэжыму. Актывіст патрабаваў ад Аляксандра Міхневіча выступіць з заявай, якая асуджае гэтыя злачынствы.
Акцыя пратэсту была арганізавана пры інфармацыйнай падтрымцы Руху Салідарнасьці «Разам»