Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і першая лэдзі Мэланія Трамп плянуюць сёньня адправіцца ў Францыю з двухдзённым візытам.
Яны прымуць удзел у сьвяткаваньні Дня Бастыліі ў Парыжы, які адзначаецца 14 ліпеня. Пра гэта ў сераду паведаміў Белы дом.
Дональд Трамп правядзе перамовы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, якія, як чакаецца, будуць тычыцца канфлікту ў Сырыі і глябальных намаганьняў па барацьбе з тэрарызмам.
Макрон запрасіў Трампа адзначыць Дзень Бастыліі ў Парыжы падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася ў мінулым месяцы. Акрамя нацыянальнага сьвята Францыі, у гэтым годзе таксама адзначаецца 100-годзьдзе ўступленьня ЗША ў Першую сусьветную вайну.