Расейская мова для Беларусі здабытак
«Хачу падкрэсьліць, што расейская мова для нас не чужая. Гэта і наш нацыянальны здабытак. Беларусы за сваю шматвяковую гісторыю ўнесьлі немалы ўклад у яе разьвіцьцё, узбагацілі яе. І сёньня ў нашай краіне яна мае статус дзяржаўнай нароўні зь беларускай мовай».
Барацьба за навіны набывае палітычны характар
«Усё і ўсюды хочуць быць першымі. І, задавальняючы толькі адно гэта жаданьне, ня толькі дапускаюць памылкі, але і часьцяком перакульваюць усё з ног на галаву».
Адказнасьць за публічнае слова ўзрастае на парадак
«Вядома, надзеленыя паўнамоцтвамі прымаць рашэньні ў імя і на карысьць сваіх народаў у поўнай меры ўключаныя ў інфармацыйныя плыні. Уплыў слова і на нас, лідэраў дзяржаў, велізарны. У сувязі з гэтым на парадак ўзрастае адказнасьць за публічнае слова — і ў палітыка, і ў журналіста».
Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі павінны будавацца паводле законаў духоўнасьці
«У імя гэтай самай маральнасьці, абароны правоў грамадзян на праўдзівую інфармацыю дзяржава мае права прымяняць нормы і сілу закону. Інфармацыі, якая разбурае асобу, павінны ставіцца надзейныя бар’еры».
Вы сталі асноўным складнікам гібрыдных войнаў
«Надрукаваная на газэтнай паласе і тым больш выкладзеная ў інтэрнэт інфармацыя становіцца зброяй, якая правакуе канфлікты. І мы наўрад ці можам апраўдаць гэта рэйтынгамі. Войны цяпер ня тыя, калі сьпярша стралялі, потым — урукапашную.
Цяпер у свеце ідуць гібрыдныя вайны — эканамічныя, войны ў кібэрпрасторы. Ідзе не артылерыйская падрыхтоўка, а падрыхтоўка праз СМІ, перш чым разьвязаць вайну. Вы сталі асноўным складнікам гібрыдных войнаў».