Генэральны сакратар ПА АБСЭ лічыць, што дэлегаты сэсіі могуць зьмяніць меркаваньне пра Беларусь

Генэральны сакратар ПА АБСЭ Рабэрта Мантэла лічыць, што дэлегаты сэсіі, якія ўпершыню пабывалі ў Менску, могуць памяняць сваё меркаваньне пра Беларусь

Пра гэта ён заявіў у інтэрвію праграме «Тыдзень» тэлеканала СТВ 9 ліпеня.

«Маё меркаваньне пра Беларусь разьвівалася на працягу многіх гадоў, — адзначыў палітык. — Я думаю, што для другіх дэлегатаў прыезд у Беларусь будзе павучальным. Яны атрымаюць больш разгорнутую карціну таго, што адбываецца ў Беларусі і, магчыма, зьменяць сваё меркаваньне».

Таму што, па словах генэральнага сакратара ПА АБСЭ, ацаніць сытуацыю ў краіне на падставе СМІ вельмі складана.