Падчас прамовы ў цэнтры Варшавы перад польскай палітычнай элітай і грамадзкасьцю прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Расею спыніць свае дзеяньні, накіраваныя на дэстабілізацыю Ўкраіны і іншых рэгіёнаў.
Трамп заклікаў Расею «спыніць падтрымку варожых рэжымаў — уключаючы Сырыю і Іран — і, замест гэтага, далучыцца да супольнасьці адказных дзяржаў у нашай барацьбе супраць агульных ворагаў і ў абароне самой цывілізацыі».
Таксама Трамп заклікаў эўрапейскіх саюзьнікаў Амэрыкі далучыцца да Злучаных Штатаў у абароне Захаду супраць «радыкальнага ісламскага тэрарызму» і «любой формы ідэалягічнай падтрымкі» тэрарыстаў.