Кніга Алексіевіч трапіла ў сьпіс найлепшых за ліпень паводле найбуйнейшага выдавецтва сьвету

Штомесяц інтэрнэт-сэрвіс Signature называе найлепшыя кнігі, якія неўзабаве пабачаць сьвет. У ліпеньскі агляд трапіла і кніга беларускай нобэлеўскай ляўрэаткі «У вайны не жаночае аблічча».

Signature належыць найбуйнейшаму выдавецтву сьвету — Penguin Random House. У яе агляд трапляюць мастацкія кнігі і творы нон-фікшн. Менавіта гэтае выдавецтва 25 ліпеня выпускае на кніжны рынак ангельскамоўны пераклад кнігі беларускай пісьменьніцы.

«У вайны не жаночае аблічча» рэклямуецца выдаўцом я «доўгачаканы ангельскі пераклад наватарскай вуснай гісторыі жанчын падчас Другой сусьветнай вайны ў Эўропе і Расеі».