У Магілёве сьмецяроў мабілізавалі на змаганьне з улёткамі

Сарваная ўлётка ля плошчы Леніна

У Магілёве сьмецяры пазрывалі ўлёткі пра акцыю Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. Абвесткі зьявіліся ў цэнтры гораду 29 чэрвеня і заставаліся некранутымі амаль двое сутак.

У прыватнай гутарцы адзін з дворнікаў сказаў, што камунальнікам загадалі агледзець гарадзкі цэнтар і «ліквідаваць крамолу», каб яе не пабачылі тыя хто прыйдзе на сьвяткаваньне Дня гораду.

1 ліпеня па цэнтральнай вуліцы Магілёва адбылося тэатральнае шэсьце, а ўвечары канцэрт на плошчы Леніна, слупы якой былі заклееныя ўлёткамі.

Улётка пра «сьвяточны збор»

«Сьвяточны збор» на Дзень вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў арганізуе адзін зь лідэраў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу былы палітвязень Мікола Статкевіч.

Так выглядае месца, дзе была ўлётка

Палітык паведаміў у Менскі гарвыканкам, што зьбіраецца 3 ліпеня правесьці сход. У лісьце прапанаваў выканаць патрабаваньні Канстытуцыі і забясьпечыць бесьперашкоднае і бясьпечнае правядзеньне масавага мерапрыемства.