Канадзкія беларусы вырабілі для сьвята Дня Канады 11-мэтровага бусла. Фота

Кожнае складное крыло мае памер 5 мэтраў, уся птушка 11 мэтраў, на яе выраб пайшло 2.7х20 мэтраў тканіны. У птушкі 100 велізарных чорных пёраў і больш як 300 белых, паведамляецца ў Фэйсбуку на старонцы Belarusan Orthodox Church.

Птушку вырабілі сябры Згуртаваньня беларусаў Канады і фольк-гурта «Яваровы людзі». Яны прайшлі зь ёй па вуліцах Таронта падчас афіцыйнага сьвяткаваньня Дня Канады.