Яшчэ адну беларускую сьпявачку не пусьцілі ва Ўкраіну з прычыны Крыму

Сьпявачку Б’янку ўкраінскія памежнікі не пусьцілі ва Ўкраіну празь незаконнае наведаньня Крыму. 30 чэрвеня яна плянавала выступіць у Адэсе.

Б’янка (Тацяна Ліпніцкая) — лічыцца беларускай і расейскай R&B-сьпявачкай. Яна грамадзянка Беларусі.

«Я не падтрымліваю ніякія палітычныя арганізацыі і ня маю ніякага дачыненьня да палітыкі. Часам, праз шчыльны канцэртны графік ды іншыя артыстычныя справы, я ня памятаю, у якіх гарадах я была за апошні месяц і што за захады там адбываліся. Мой выступ у Крыме быў такім жа старанным і шчырым, як і папярэднія 50», — напісала сьпявачка ў Інстаграме.

Раней праз канцэрт у Крыме Ўкраіна забараніла ўезд беларускаму рэпэру Максу Каржу, аднак ён праз суд дамогся адмены забароны і днямі выступіў у Кіеве.