30 чэрвеня адзін з цэхаў завода Трактарных дэталяў і агрэгатаў у Бабруйску страйкаваў, піша сайт babruisk.by. На гэты момант вядома, што кіраўніцтва заводу пагутарыла з рабочымі, і тыя прыступілі да працы. Прычына страйку — нявыплата заробку.
Як стала вядома babruisk.by, кіраўніцтва прадпрыемства спаслалася на паломку кампутарнай сыстэмы, з-за чаго і ня адбылася выплата. Рабочыя так пакуль грошай і не атрымалі.
Выплата заробкаў цяпер шмат у чым залежыць ад МТЗ, галоўнай кампаніі холдынгу, куды ўваходзіць бабруйскі завод.
Сярод працоўных ходзяць чуткі, што завод наогул могуць закрыць з-за немэтазгоднасьці зборкі трактароў на ТДіА.