22 чалавекі пацярпелі, 2 загінулі пасьля моцных навальніц на тэрыторыі цэнтральнай Расеі. Пацярпелі прыватныя і адміністрацыйныя будынкі, аўтамабілі, паваленыя 1200 дрэваў — паведамляюць расейскія выданьні са спасылкай на афіцыйныя крыніцы.
12 тысяч чалавек засталіся без электраэнэргіі — паведамляе Міністэрства энэргетыкі РФ.
У аэрапортах Масквы затрыманыя каля 165 рэйсаў і яшчэ дзясяткі адмененыя.
За апошнія дні на тэрыторыі цэнтральнай Расеі выпала каля 90% месячнай нормы ападкаў. Неспрыяльнае надвор’е будзе і на бліжэйшых выходных.