За прапанаваную прэзыдэнтам Аляксандрам Вучычам кандыдатуру прагаласавала 157 дэпутатаў, супраць — 55.
Як паведамляе New York Times, новую кіраўніцу ўраду дэпутаты віталі сьціплымі воплескамі. «Я заслужу вашыя воплескі, — сказала Ана Брнабіч. У мяне ёсьць вялікія мэты, я гляджу ў будучыню».
Газэта таксама цытуе словы, сказаныя Брнабіч, калі яна стала міністрам: «Я не прадстаўніца LGBT-супольнасьці, я не хачу, каб мяне разглядалі, як гей-міністра, як мае калегі ня хочуць, каб іх разглядалі найперш як гетэрасэксуалаў».
У новым урадзе Сэрбіі будзе на два міністэрства больш, перад галасаваньнем за новую прэмʼерку дэпутаты прагаласавалі за стварэньне міністэрства абароны навакольнага асяродзьдзя і міністэрства эўрапейскай інтэграцыі.