Дзень і стагодзьдзе

Карл Вільгельм дэ Гамільтан, «Натурморт з матылькамі, яшчаркамі і вужакамі»

Летняя ранiца. Еду ў аўтамабiлi па мосьце праз раку. Уся дарога усланая, як сьнегам, мёртвымi казюркамi з празрыстымi крыльцамi. Гэта матылькi-падзёнкi. Водныя казюркi.

Пасьля балю Любовi i Сьмерцi ў сьвятле начных лiхтароў…

Дзiўныя стварэньнi. Iх лiчынкi жывуць у вадзе гады два, але аднойчы ператвараюцца ў лётнае асобінкі ўсяго на некалькi гадзiн, каб у вiхуры фатальнага танца спарыцца i памерцi. Самец памiрае адразу. Самка яшчэ пасьпявае адкласьцi у ваду яйкi.

Дзень — вельмi доўгi тэрмiн у жыцьцi падзёнкi. 100 гадоў чалавечага жыцьця — усяго толькi iмгненьне для Сусьвету.

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org