Сэнатары просяць апублікаваць дадзеныя пра кібэратакі ў 21 штаце ЗША

Джэнэт Манфра

У ЗША сэнацкі камітэт па выведцы, які вядзе расьсьледаваньне магчымага ўмяшаньня Расеі ў выбары прэзыдэнта, просіць улады апублікаваць інфармацыю пра спробы кібэратакі ў 21 штаце падчас выбарчай кампаніі 2016 году.

Тыдзень таму, выступаючы на слуханьнях па Расеі, высокапастаўленая супрацоўніца міністэрства ўнутранай бясьпекі Джэнэт Манфра заявіла, што падчас выбараў 2016 году расейскія хакеры спрабавалі ўзламаць сыстэмы для галасаваньня ў некалькіх штатах, аднак у якіх менавіта, яна не паведаміла.

Масква катэгарычна адмаўляе сваё дачыненьне да кібэратакаў на амэрыканскія структуры і СМІ падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША 2016 году.