Сёньня зь СІЗА № 1 у Менску выпускаюць затрыманых па справе «Белага легіёну». Свабода вядзе жывую трансьляцыю.
Выйшлі на волю Ўладзімер Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха, Віктар Данілаў.
Учора былі вызваленыя тры тры фігуранты справы «Белага легіёну»: Аляксандар Зімніцкі, Уладзімер Фёдараў, Сяргей Стрыбульскі.
Усяго па справе «Белага легіёну» ў сакавіку і красавіку было затрымана 35 чалавек. Да апошняга часу ў СІЗА КДБ і на «Валадарцы» заставаліся 16 чалавек, якіх абвінавачвалі ў стварэньні незаконнага ўзброеннага фармаваньня.