Беларускі рэпэр Макс Корж, якому забароны ўезд ва Ўкраіну на пяць гадоў у сувязі зь яго канцэртамі ў Крыме, пабываў у Кіеве.
Пра гэта сьведчаць фота Каржа у Instagram.
Пра тое, што фота зробленыя пасьля забароны, а не старыя, як западозрылі некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі, сьведчыць пано «Freedom is our religion» (Свабода — наша рэлігія) на Доме прафсаюзаў.
Музыку забаранілі ўезд узімку 2016 году, а пано павесілі з нагоды Эўравізіі ў траўні.