Хакеры правялі атаку на «Роснефть»

Ад магутнай хакерскай атакі пацярпелі сэрвэры расейскай кампаніі «Роснефть». Пра гэта кампанія паведаміла ў сваім Твітэры.

У сувязі з атакай «Роснефть» зьвярнулася ў праваахоўныя органы. Якраз сёньня, 27 чэрвеня, Арбітражны суд Башкірыі разглядае пазоў «Роснефти» да АФК «Систэма» на 170,6 мільярда рублёў.