Танк, які наехаў на слуп падчас рэпэтыцыю параду ў Менску, натхніў герояў Лявона Вольскага на песьню.
Грышка:
Імчалі танкі па праспэкце.
Асфальт блішчэў, нібыта шкло.
Саўка:
І ўдруг танкіста маладога
Саўсем някстаці занясло.
Грышка:
Ня змог ён выбрацца з заносу,
Хоць волю ўсю ў кулак сабраў.
Саўка:
ГАІ, канечне, разьбяроцца,
Хто вінават тут, а хто праў.
ГАІ раскажа папулярна,
Хто тут рэальна вінават —
Грышка:
Ці дрэва ці то слуп ліхтарны,
А ці то мокрaнькі асфальт?
Саўка:
І есьлі хто-та ўдруг кагда-та
Напасьць на наш захочэт дом,
Грышка:
То зь імі здарыцца, рабяты,
Тое, што з дрэвам і слупом.