Адпачынак

Ёган Краўтэн, «Дзеці ідуць у летнім краявідзе» (1913)

Нарэшце — адпачынак! Плянуем з жонкай наша сямейнае летняе падарожжа. Інтэрнэт прапануе плойму варыянтаў, але патрэбна выбраць нешта адно (пажадана па кішэні, каб пасьля нешта засталося на астатнія месяцы лета). Галава пачынае балець ужо на другой гадзіне пасьля прагляду добрай сотні прапановаў! І настрой са сьвяточнага хутка зьмяняецца раздражненьнем кшталту: «А халера яго!.. Яшчэ нэрвы павінен свае псаваць. Паедзем у вёску!»

Жонка нечакана пагаджаецца: «А што, для дзіцяці гэта найлепшы варыянт: сьвежае паветра, кароўкі, козы з курамі ды іншай вясковай фаўнай і флёрай!»

Вырашана — едзем! А там трошкі супакоімся ды падумаем, куды далей рухацца! Такое вось Прастаквашына…

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org