Хата

Гэлен Алінгам, «Дзеці на сьцежцы перад хатай»

Дзе толькi ня жыў бацька! За свае жыцьцё ён зьмянiу не адно жытло. Хату сваю меў толькi ў дзяцiнстве. Бацькоўскую. А потым былі кватэры. Усялякiя былі: утульныя i ня вельмi. Але заўседы сваё жытло ён называў хатай. У маленстве я лiчыў хатай толькi бабулiн дом з агародам, з дваром, з палiсаднiкам, i лаўкай ля прызбы. А усё астатняе я называў кватэрамi. I я неяк спытаў у бацькi, а што для яго значыць хата. Ён адказаў:

— Гэта тое месца, дзе цябе чакаюць.

Зараз я здымаю кватэру у вялiзным доме. I называю яе, як колiсь бацька, хатай.

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org