На брытанскі парлямэнт учынены хакерскі напад

Як паведамляецца, хакеры спрабавалі ўзламаць электронную пошту некаторых заканадаўцаў. Паводле прадстаўніка Палаты абшчын, часова абмежаваны аддалены доступ да рабочай пошты дэпутатаў. Крыніца нападу пакуль не ўстаноўленая.

Міністар зьнешняга гандлю Ліям Фокс заявіў журналіст, што хакерскі напад ня быў нечаканасьцю — у апошнія некалькі дзён у ведамства паступалі паведамленьні пра тое, што ў інтэрнэце прадаюцца паролі некаторых чальцоў брытанскага кабінэту.

12 траўня ад глябальнай кібэратакі пацярпелі дзясяткі мэдыцынскіх устаноў Вялікабрытаніі. Пасьля гэтага ўлады выдзелілі дадаткова больш за 60 мільёнаў даляраў на кампутарную бясьпеку. Тады з прычыны віруса WannaCry «завісьлі» сотні тысяч кампутараў у 150 краінах, уключаючы ЗША, Кітай, Канаду, Гішпанію, Брытанію, Францыю, Расею.