Падчас сьвяткаваньня Дня гораду ў Віцебску вуліцамі езьдзіў аўтамабіль з партрэтам Іосіфа Сталіна.
Сьвяткаваньні адбываюцца ў гонар 1043-годзьдзя з дня першай узгадкі пра Віцебск у летапісах.
Фотаздымак разьмясьціў у сябе ў Інстаграме адзін з жыхароў Віцебску.
Імпрэзы ў горадзе пачаліся ў пятніцу, 23-га чэрвеня, і завершацца ў нядзелю.