Францускія журналісты і перакладнік загінулі пры выбуху ў Мосуле

Горад Мосул у Іраку

Француская журналістка Вэранік Рабэр памерла ад атрыманых раненьняў пры выбуху ў ірацкім Мосуле, паведамляе ў суботу газэта «Фігаро». У выніку выбуху таксама загінуў яе калега Стэфан Вільнёў і мясцовы журналіст Бахтыяр Адад, які працаваў перакладнікам у францускіх рэпартэраў.

«Кіраўніцтва і супрацоўнікі кампаніі France Televisions выказваюць глыбокія спачуваньні яе сямʼі і блізкім сябрам», — гаворыцца ў заяве кампаніі, дзе Вэранік Рабэр працавала ваенным карэспандэнтам.

Вэранік Рабэр сумесна з калегамі здымала рэпартаж для тэлеканалу France 2 у раёне старога гораду Мосула, калі прагрымеў выбух. Таксама пры выбуху пацярпеў яшчэ адзін францускі журналіст Самюэль Фарэ.