Ад Катару, у прыватнасьці, патрабуюць закрыць тэлеканал «Аль-Джазіра», абмежаваць сувязі з Іранам і адмовіцца ад прысутнасьці на тэрыторыі краіны турэцкіх войскаў.
Сьпіс з 13 пунктаў таксама ўключае патрабаваньні аб высылцы прадстаўнікоў іранскага Карпусу вартавых Ісламскай Рэвалюцыі і разрыве дачыненьняў з такімі арганізацыямі, як «Браты мусульмане», «Аль-Каіда» і «Ісламская дзяржава».
Савудаўская Арабія і яе саюзьнікі 5 чэрвеня абвясьціла пра разрыў сувязяў з Катарам, абвінаваціўшы яго ў фінансаваньні тэрарызму і пачаўшы транспартную блякаду. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты заявілі, што спыняюць прыём паштовых адпраўленьняў ў гэтую краіну.
Катар адкрыта падтрымалі Іран і Турэччына, якая паабяцала адправіць на базу ў Катары сваіх вайскоўцаў.