Лідэр дажджу. Або чаму перад воднай стыхіяй усе роўныя

У дзень памяці і смутку ў Расеі 22 чэрвеня Уладзімір Пуцін і Дзьмітрый Мядзьведзеў ускладалі вянкі да Магілы Невядомага салдата ў Маскве. Падчас памятнай цырымоніі пачаўся дождж. Фота імгненна стала папулярным.

Прапануем рэйтынг самых знакамітых момантаў, калі палітыкаў нечакана засьпеў дождж.

1. У студзені 2017 году падчас інаўгурацыі Дональда Трампа ў Вашынгтоне, калі пачаўся дождж, няўрымсьлівы вецер не даваў былому прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу-малодшаму справіцца з дажджавіком.

2. У траўні 2010 году падчас памятнай акцыі былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч разам са сваім расійскім калегам Дзьмітрыем Мядзьведзевым ускладалі кветкі да помніку Невядомага салдата ў Кіеве. Тады парыў ветру паваліў вянок на ўкраінскага прэзыдэнта.

3. Папа рымскі Францішак размаўляе з паствай падчас сваёй штотыднёвай аўдыенцыі на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане ў траўні 2013 году.

4. А вось кароль Саудаўскай Арабіі Салман бен Абдэль Азіз Аль Сауд прыехаў з візытам у Інданэзію.

5. Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель прыехала ў Брусэль у Раду Эўропы для разьмеркаваньня бюджэту ЭЗ у лістападзе 2012 году. Тады Нямеччына і Вялікабрытанія выступалі за скарачэньне выдаткаў краінаў ЭЗ.

6. На фотаздымку, які прадстаўлены ніжэй, былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступае з прамовай у штаце Вірджынія падчас сваёй другой перадвыбарчай кампаніі ў 2012 годзе.