Дэпутат расейскай Думы просіць пазбавіць Сьвятлану Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі

Russia -- State Duma member Vitaly Milonov

Дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ Віталій Мілонаў заявіў, што падрыхтаваў зварот у Нобэлеўскі камітэт, у якім папрасіў разгледзець пытаньне аб пазбаўленьні прэміі Святланы Алексіевіч.

Пра гэта Мілонаў паведаміў расейскай газэце «Известия».

Прычынай стала нядаўняе інтэрвію Алексіевіч, апублікаванае агенцтвам Regnum. На думку дэпутата, у інтэрвію пісьменьніца «парушыла маральныя законы і скампрамэтавала званьне ляўрэата Нобэлеўскай прэміі».

«Сэнс Нобэлеўскай прэміі заключаецца ў тым, што носьбіт гэтага званьня зьяўляецца па ўмаўчаньні нейкім „дыпляматам міру“. Зараз разам з нашай арганізацыяй, „Валянтэры свабоды“, перакладаем меркаваньні Алексіевіч на мову чальцоў камітэту, каб яны маглі дакладна прачытаць яе выразы, і папросім даць іх публічную ацэнку кожнага з чальцоў Нобэлеўскага камітэту», — адзначыў Мілонаў.

Мілонаў у 2011 годзе быў адным з аўтараў сумнавядомага закону аб «адміністрацыйнай адказнасьці за прапаганду гомасэксуалізму і пэдафіліі». Мілонаў, калі быў назіральнікам падчас нелегітымнага крымскага рэфэрэндуму ў 2014 годзе, заяўляў, што ў склад Расійскай Фэдэрацыі трэба «вярнуць» Харкаў, Данецк і Адэсу.