Агенцтва Regnum абнародавала аўдыёзапіс інтэрвію з Алексіевіч ПАРАЎНАНЬНЕ

Сьвятлана Алексіевіч

Сьвятлана Алексіевіч зьвярнулася да агенцтва «Рэгнум» з патрабаваньнем апублікаваць поўны аўдыёзапіс свайго інтэрвію Сяргею Гуркіну.

Супраўнік агенцтва прадставіўся пісьменьніцы журналістам выданьня «Деловой Петербург». Нобэлеўская ляўрэатка забараніла Гуркіну публікаваць інтэрвію, але нягледзячы на гэта гутарка выйшла на сайце агентцва.

«Усё перавярнулі, перайначылі. Напрыклад, як я магу апраўдваць забойцаў? Я магу толькі выказаць здагадку, якімі матывамі яны кіраваліся», — сказала пісьменьніца Радыё Свабода.

Сёньня ж агенцтва Regnum абнародавала аўдыёзапіс інтэрвію.

Мы параўноўваем аўдыёзапіс і апублікаваны тэкст інтэрвію. Адрозьненьні паміж імі ёсьць. Прапануем вашай увазе некаторыя зь іх. Фрагмэнты, якія не ўвайшлі ў апублікаваны Regnum тэкст, пазначаныя тлустым курсівам. Ж. — журналіст, А. — Алексіевіч.

Ж. Вы ведаеце, хто такі Алесь Бузіна?

А. Якога забілі?

Ж. І такіх прыкладаў сотні. Такога не было ніколі.

А. Але тое, што ён казаў, таксама выклікала нейкую азлобленасьць.

Ж. Гэта значыць што трэба забіваць?

А. Я гэтага не кажу. Але я разумею матывы там людзей, якія гэта зрабілі. Гэтак жа, як мне зусім не падабаецца, што забілі Паўла Шарамета, які любіў Украіну. Тым ня менш, мабыць, былі нейкія разборкі ці нешта.

Ж. Вы знаходзіце для іх вельмі шмат апраўданьняў.

А. Гэта не апраўданьне. Я проста ўяўляю, што Украіна хоча будаваць сваю дзяржаву. Па якім праве Расія хоча там наводзіць парадак?

А. Вы тое ж самае рабілі ў Чачні, каб захаваць дзяржаву. А калі ўкраінцы сталі бараніць сваю дзяржаву, вы раптам успомнілі аб правах чалавека, якія на вайне не выконваюцца. Вы, рускія, у Чачні паводзілі сябе яшчэ горш.

Ж. Я не гатовы параўноўваць з Чачней ...

А. Чаму не гатовы? Вы што — не ведаеце, што было ў Чачні? Гэта тое ж самае.

А. Я не палітык, гэта ня мой погляд на жыцьцё. Але калі ставіцца пад пытаньне цэласьць дзяржавы, гэта праблема палітыкі. Калі туды ўводзяць чужыя войскі і пачынаюць на чужой тэрыторыі наводзіць парадкі. Па якім праве Расіі ўвайшлі ў Данбасе?

Ж.83% жыхароў Украіны думаюць на рускай мове.

А. Што вы хочаце гэтым сказаць? Іх русыфікавалі за семдзесят гадоў, гэтак жа, як і беларусаў. Беларусь гаворыць на рускай мове.

Ж. Я Вас пытаю не пра дзьвесьце гадоў. Я Вас пытаю пра сёньня. Мы жывем сёньня.

А. Ну дык адкуль ... Калі Расея ўсё русыфікавала, велізарныя прасторы ...

Ж. Я не кажу, што гэта добра.

А. Іншага спосабу зрабіць нацыю няма. Калі ў нас сёньня беларуская мова — 2 гадзіны на тыдзень, ангельская — 4 гадзіны, а ўсё астатняе руская ...

Ж. Вы часам кажаце пра Расею «мы», а часам «яны». Дык усё-ткі «мы» або «яны»?

А. Усё ж такі «яны». Ужо «яны», на жаль.

Ж. Але тады гэта прэм'ер-міністар не Вашай дзяржавы, чаму ён абавязкова павінен Вас віншаваць?

А. Але мы ж лічымся саюзнай дзяржавай. Мы яшчэ вельмі шчыльна зьвязаныя. Мы яшчэ не адарваліся, і хто нас адпусьціць. Хоць бы мы і хацелі адарвацца.

Ж. Дык, значыць, «яны»?

А. Пакуль яшчэ - «мы».

Ж. Для вас?

А. Так. А для беларусаў... Я ўсё ж такі чалавек рускай культуры. Я пісала пра гэты час, пра ўсё гэта на рускай мове, і я, вядома, была б радая яго тэлеграме. Па маіх паняцьцях, ён павінен быў яе даслаць.

Ж. У сувязі з Вашымі кнігамі я хачу вярнуцца да данбаской тэмы, але не ў палітычным пляне. Многія Вашыя кнігі - пра вайну і пра людзей на вайне. Але на гэтую вайну вы не едзеце.

А. На Данбас не езьдзіла і не паеду. І ў Чачню я не езьдзіла. Аднойчы мы размаўлялі пра гэта з Паліткоўскай. Я сказала ёй: «Аня, я больш не паеду на вайну». Па-першае, у мяне няма ўжо фізычных сілаў бачыць забітага чалавека, бачыць чалавечае вар'яцтва. Я не прымаю, што чалавечае жыцьцё нечаму роўнае. Акрамя таго, усё, што я зразумела пра гэтае чалавечае вар'яцтва, я ўжо сказала. У мяне няма іншых ідэяў. А пісаць яшчэ раз тое ж самае, што я ўжо напісала - які сэнс?

Ж. А Вы чамусьці лічыце, што людзі, якія жывуць у Кіеве, маюць права на пратэст, а тыя, хто жывуць больш на ўсход, такога права не маюць?

А. І яны ваявалі на сваіх танках? А хіба там былі не расейцы танкі, не рускае зброю, не расейцы кантрактнікі? Бздура ўсё гэта. Калі б не было вашага зброі, там бы не было вайны. Так што не тлуміце мне галаву гэтым глупствам, якой забітая ваша галава. Вы так лёгка паддаецеся усякай прапагандзе. Так, там боль, там страх. Але гэта на вашай сумленьні, на сумленьні Пуціна. Вось тая кроў, якая там ёсьць. Вы ўварваліся ў чужую краіну, на якой падставе? У інтэрнэце мільён здымкаў, як ходзіць туды руская тэхніка. Гэта не фоташоп. Усе ведаюць, хто зьбіў [«Боінг»] і ўсё іншае. Давайце ўжо заканчваць ваша ідыёцкае інтэрвію. У мяне ўжо няма сілаў на яго. Вы проста набор прапаганды, а не разумны чалавек.

А. Вы ведаеце, мне не падабаецца наша інтэрвію, і я вам яго забараняю друкаваць. Таму што, гэта ўсё будзе ...

***

На гэтых апошніх словах аўдыёзапіс, апублікаваны агенцтвам Regnum, абрываецца. Ці поўны гэта запіс інтэрвію, нам невядома. Ацэнку зьместу адрозьненьняў мы пакідаем чытачам.