Макi

Вінсэнт ван Гог, «Макавае поле» (1890). Фота: www.VanGogh.net

Чырвоныя кветкi маку амаль адначасова ўспыхвалi на кожным агародзе. I ўся дзятва чакала збору ўраджаю. Бо ў гэты дзень пяклi булкi з макам. Вядома, мак бераглi да сьвятаў, але на радасьць дзецям хаця б адну булку пяклi ў дзень збору. Мы зьбiралiся на лузе за хатамi, кожны прыносiў сваю булку. Яе разломвалi пасярэдзiне, каб паганарыцца колькасьцю маку ў ёй. Менш за ўсе было маку ў булцы Аленкi, дзяўчынкi зь вялiкай сям’i. Але калi ўсе пачыналі кпiць з гэтага, яна прыпыняла жарты:

— Затое мамка сьпякла восем булак!

I тады ўжо ўсе з зайздрасьцю глядзелi на яе.

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org