Сонца прыпякала. Два cабакi, хаваючыся ад сьпякоты, стомлена расьцягнулiся пад яблыняй у садзе.
Раптам, вельмi нiзка па-над iмi, праляцела птушка. Села на траву непадалёк. Сабакi трывожна ускочылi, кiнулiся да птушкi. Але iншая птушка, перагарадзiўшы iм дарогу, таксама села на траву. Увага сабак пераключылася на яе. Толькi яны наблiзiлiся — птушка адляцела на некалькi крокаў. I так некалькi разоў. Потым абедзьве птушачкi адляцелi…
Сабакi, зьбянтэжаныя раптоўным і безцырымонным уварваньнем у iх супакой i адпачынак, разгублена глядзелi вакол сябе…
Такім чынам мацi-птушка, адцягваючы увагу сабак да сябе, ратавала сваё неспрактыкаванае птушаня, якое толькi вучылася лётаць.
Вiкторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org