У Сэрбіі ўпершыню ў гісторыі дзяржавы жанчына стане прэмʼер-міністрам. Прэзыдэнт Аляксандар Вучыч заявіў пра гэта журналістам у Бялградзе. Кандыдатка Ана Брнабіч зьяўляецца міністрам мясцовага самакіраваньня. Яна - адкрытая лесьбіянка.
Уключэньне Аны Брнабіч у склад ураду летась выклікала пазытыўны водгук з боку прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці, якія нярэдка зазнаюць дыскрымінацыю ў Сэрбіі.
Раней прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці рабіліся кіраўнікамі ўрадаў у Бэльгіі, Ісьляндыі і Люксэмбургу, 14 чэрвеня сёлета на пасаду прэмʼер-міністра Ірляндыі быў абраны адкрыты гей Леа Варакдар.