Маскоўская паліцыя распачала крымінальную справу ў дачыненьні да 29-гадовага мужчыны, які, як мяркуецца, падарваў пэтарду падчас несанкцыянаванага мітынгу супраць карупцыі.
Раней стала вядома, што ў Расеі распачатыя яшчэ як мінімум дзьве крымінальныя справы, зьвязаныя з падзеямі на антыкарупцыйных акцыях. У абедзьвюх справах фігуруе артыкул пра гвалт у дачыненьні да прадстаўнікоў улады.
Адна зь іх распачатая ў Маскве ў дачыненьні да чалавека, які, як мяркуецца, распыліў газ у твар супрацоўніку АМАПу на Пушкінскай плошчы. Падазраваны затрыманы.
Другая справа была ўзбуджаная ў Пецярбургу, дзе невядомы ўдарыў паліцэйскага па твары. Асобу падазраванага ўстанавіць не ўдалося.
У панядзелак, 12 чэрвеня, калі ў краіне адзначаўся Дзень Расеі, у Маскве, Санкт-Пецярбургу і дзясятках іншых гарадоў прайшлі як узгодненыя, так і няўзгодненыя акцыі пратэсту, якія сталі працягам першай антыкарупцыйнай акцыі апазыцыянэра Аляксея Навальнага 26 сакавіка.
Усяго на акцыях пратэсту па ўсёй Расеі былі затрыманыя больш за тысячу чалавек. Самога Навальнага затрымалі, калі ён толькі ехаў на мітынг, і арыштавалі на 30 сутак.