5 кнігаў

Эдуард Манэ, «Чытач» (1861)

Сёньня дачытаў апошнюю з кнігаў С. Алексіевіч, «Час сэканд-хэнд» (вырашыў прачытаць усё па парадку, пачынаючы ад «У вайны не жаночае аблічча»). Кожная з кнігаў уражвае неверагоднай тытанічнай працай пісьменьніцы, сваім «радыюсам» ахопу людзей і тэмаў. А таксама гэтая праца выклікае пытаньне, як яе нэрвы вытрымалі гэткі цяжар? Як яна здолела справіцца з гэтай нястрымнай плыньню чужых жыцьцяў і галасоў?..

Ня ведаю. Гэта магія!

Пасьля таго, як дачытаў апошнюю старонку «Часу…», я вырашыў, што прыкладна 95% таго, што цяпер ляжыць на паліцах нашых кнігарняў, я больш чытаць ня здолею! Нават не тое што «ня здолею», а проста больш не жадаю…

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org