Беларусь адпраўляе Ўкраіне гуманітарную дапамогу на 117 тысяч рублёў

Ілюстрацыйнае фота. Валянтэры ў Аўдзееўцы разьбіраюць скрыні з гуманітарнай дапамогай для мясцовых жыхароў. Люты 2017 году

Мяркуецца, што аўтамабільная калёна накіруецца ва Ўкраіну ўжо сёньня, 11 чэрвеня.

Удзень 11 чэрвеня зь Менску ва Ўкраіну накіруецца аўтамабільная калёна з гуманітарнай дапамогай. Пра гэта паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Мяркуецца, што гуманітарны груз у Кіеве будзе перададзены прадстаўнікам Чырвонага крыжа, якія ў сваю чаргу накіруюць яго ў рэгіёны на ўсходзе Ўкраіны. У склад гуманітарнай дапамогі ўваходзяць кансэрвы, макаронныя вырабы, крупы, мыючыя і гігіенічныя сродкі. Агульная сума гуманітарнай дапамогі, якую Беларусь накіруе ва Ўкраіну, складае больш за 117 тысяч рублёў.