Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў паказаньні экс-дырэктара ФБР Джэймса Коўмі перад сэнацкім камітэтам у справах выведкі «хлусьнёй» і раскрыцьцём сакрэтнай інфармацыі. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.
«Нягледзячы на такую вялікую колькасьць ілжывых заяваў і хлусьні, — поўнае і канчатковае апраўданьне ... Ваў, Коўмі зьлівае сакрэты», — напісаў Трамп.
8 чэрвеня былы дырэктар ФБР Джэймс Коўмі выступіў перад камітэтам у справах выведкі Сэнату. Ён заявіў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп схлусіў, апісваючы бюро як арганізацыю са значнымі праблемамі. Коўмі таксама выказаў упэўненасьць у тым, што Трамп вызваліў яго з прычыны крымінальнага расьсьледаваньня, якое праводзіць ФБР у справе сувязяў з расейскімі чыноўнікамі.
Прадстаўнікі Трампа гэта абверглі, папярэдзіўшы Коўмі пра адказнасьць за раскрыцьцё канфідэнцыйных зьвестак.