БДУ у рэйтынгу лепшых унівэрсытэтаў сьвету ўзьняўся на 20 пазыцыяў

У 14-м выпуску глябальнага рэйтынгу унівэрсытэтаў, складзеным брытанскай кансалтынгавай кампаніяй Quacquarelli Symonds (QS), пералічаныя 965 лепшых унівэрсытэтаў сьвету. Сёлета Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт заняў у гэтым сьпісе 334-е месца.

Летась БДУ быў на 354-ым месцы, такім чынам сёлета ён узьняўся ў рэйтынгу на 20 пунктаў.

Пры складаньні рэйтынгу QS ацэньваюць акадэмічную рэпутацыю ВНУ, рэпутацыю сярод працадаўцаў, суадносіны выкладчыкаў і навучэнцаў, індэкс цытаванасьці, долю замежных выкладчыкаў і студэнтаў.

Традыцыйна першыя месцы ў сёлетнім сьпісе належаць вядучым унівэрсытэтам ЗША — Масачусэтскаму тэхналягічнаму інстытуту, Стэнфардзкаму і Гарвардзкаму ўнівэсытэтам.

У 2015 годзе студэнты БДУ правялі ў Менску марш «Любоў і справядлівасць» супраць увядзеньня ў БДУ платы за ліквідацыю акадэмічнай запазычанасьці. На актывістаў былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Your browser doesn’t support HTML5

Марш студэнтаў супраць платных пераздач. Відэарэпартаж