Паводле амэрыканскіх СМІ, групу 33 арыштаваных удзельнікаў «расейскай мафіі» падазраюць у разнастайных злачынствах, уключна з гандлем наркотыкамі і падрыхтоўкай заказнога забойства.
Паводле сьледчых, гэтая «буйная злачынная групоўка ад Брайтан-Біч да Лас-Вэгасу» займалася подкупам, азартнымі гульнямі, рыхтавала заказное забойства, выкрадала пэрсанальныя дадзеныя, зьдзяйсьняла махлярствы з крэдытнымі картамі, займалася незаконным абаротам агнястрэльнай зброі і наркотыкаў. Злачынцам пагражаюць працяглыя турэмныя тэрміны.
Большасьць удзельнікаў групоўкі нарадзіліся ў СССР. Многія з іх падтрымлівалі сувязі з Грузіяй, Украінай і Расеяй. Яны рэгулярна прыяжджалі ў гэтыя краіны постсавецкай прасторы і перадавалі зьвязаным з групоўкай асобам грошы, атрыманыя злачынным шляхам.