«Гэтая сустрэча, — паведаміў Свабодзе Статкевіч, — ладзіцца рэгіянальнай кааліцыяй БНК, паколькі ўсе мы працуем на роўных. Найперш, як той казаў, зьверым гадзіньнікі. Будзе падсумаваная дзейнасьць Беларускага нацыянальнага кангрэсу, створанага год таму; параімся і вызначым прыярытэтныя задачы і кірункі на будучыню. Супольна абмяркуем пляны грамадзкіх акцыяў. Цяпер ідзе шмат дэзынфармацыі, таму размова вочы ў вочы — найлепшы варыянт у гэтай сытуацыі».
Статкевіч дадае, што гамельчукі, зыходзячы з мэтазгоднасьці, самі мусяць вызначыць, якія масавыя акцыі і калі найлепш арганізоўваць. Агулам пазыцыйныя сілы рыхтуюцца да восені.
Паводле Статкевіча, 22 чэрвеня ў Менску будзе зладжаны пікет за вызваленьне палітвязьняў, а таксама супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў, заплянаваных на верасень. Пікет прымеркаваны да прыезду міністраў замежных спраў краінаў Цэнтральнаэўрапейскага рэгіёну.
Статкевіч заклікае правесьці акцыю пратэсту ў Менску 3 ліпеня.
Сустрэча Статкевіча ў Гомлі мае пачацца а 17-й гадзіне ў грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай, 52.