Прававы статус заўзятара, валянтэра, сьцюарда і спартовага агента будзе замацаваны на заканадаўчым узроўні.
Пра гэта паведаміў падчас выязнога пасяджэньня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізычнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы намесьнік старшыні камісіі Вадзім Дзевятоўскі, перадае БЕЛТА.
Сёньня парлямэнцкая камісія ў Нацыянальным алімпійскім камітэце абмеркавала да другога чытаньня дадаткі і зьмены ў закон аб фізычнай культуры.