Уладзімер Глод (супраць) Віталь Цыганкоў (за).
За краўдфандынг
1. Дзеля фінансавых цяжкасьцей у шэрагу дэмакратычных партый і арганізацый зьявіліся праблемы з утрыманьнем офісаў.
2. Захад спыніў фінансавую дапамогу апазыцыі.
3. У 90-я гады апазыцыю падтрымлівалі беларускія прадпрымальнікі.
4. Апазыцыя раней ніколі не заклікала, каб людзі ёй дапамагалі грашыма.
5. Калі б людзі самі здавалі грошы на патрэбы апазыцыі, гэта прывяло б да зваротнай сувязі.
6. Тэма заходняга фінансаваньня — гэта для ўлады вельмі зручны прыём.
7. Апазыцыя павінна хутка рэагаваць на сучасныя зьмены ў жыцьці.
Супраць краўдфандынгу:
1. Міты пра велізарнае фінансаваньне беларускай апазыцыі значна перабольшаныя.
2. Спачатку ўлада выпіхнула сваіх палітычных праціўнікаў за межы легальнага поля, а цяпер іх у гэтым абвінавачвае.
3. Ад грошай з Захаду беларусы бяднейшымі ня робяцца. І ганьбы ў гэтым няма.
4. Замежнае фінансаваньне патрэбнае, каб дэмакратычныя беларускія арганізацыі маглі б на роўных канкураваць з праўрадавымі.
5. Ахвяраваньні падчас выбарчых кампаніяў абмежаваныя.
6. Каб афіцыйна фінансаваць партыі зь бюджэту, трэба перайсьці на сыстэму выбараў па партыйных сьпісах.
7. Лукашэнку афіцыйныя міжнародныя структуры дапамагаюць ужо даўно.