Лукашэнка наведае з працоўным візытам Казахстан

Нурсултан Назарбаеў і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 8–9 чэрвеня наведае з працоўным візытам Казахстан, дзе возьме ўдзел у пасяджэньні Рады кіраўнікоў дзяржаў — сяброў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Пра гэта паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

Заплянаваная двухбаковая сустрэча кіраўніка Беларусі з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым. Яны абмяркуюць парадак дня беларуска-казахстанскіх адносін, узаемадзеяньне ў інтэграцыйных фарматах.

Таксама Лукашэнка возьме ўдзел у адкрыцьці міжнароднай выставы «Экспа-2017» у Астане, дзе ёсьць і беларускі павільён.

У Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Беларусь мае статус назіральніка.

ШАС — гэта міжнародная арганізацыя, у якую ўваходзяць Расея, Кітай, краіны Цэнтральнай Азіі.