Пэнтагон: Кітай, верагодна, будзе будаваць вайсковыя базы за мяжой

Вайсковы парад у Пэкіне ў 2015

Пэнтагон апублікаваў штогадовы даклад, у якім адзначаецца, што Кітай, які пабудаваў вайсковую базу ў Джыбуці ў Афрыцы, верагодна, збудуе больш такіх базаў за мяжой, паведамляе Rzeczpospolita.

Як магчымае разьмяшчэньне такой кітайскай базы называецца Пакістан.

Кітайскія вайсковыя выдаткі ў 2016 годзе ацэньваюцца ў гэтым дакладзе на больш чым 180 мільярдаў даляраў ЗША. Reuters адзначае, што гэта больш, чым афіцыйна агучаны кітайскі вайсковы бюджэт — прыблізна 140 мільярдаў долараў.

Reuters таксама адзначае, што міністэрства абароны Кітаю выказала «рашучую нязгоду» са зьместам дакладу Пэнтагону, заявіўшы, што ён «разьдзімае» тэорыю аб кітайскай пагрозе.