Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедаў даручыў ураду адмяніць дзейную ў краіне сыстэму сацыяльных ільготаў, якую ён лічыць неэфэктыўнай.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Туркмэністану.
Льготы для грамадзян Туркмэністану, дзякуючы якім яны маглі бясплатна атрымліваць ваду, газ і электрычнасьць, былі ўведзеныя ў 1993 годзе першым прэзыдэнтам краіны Сапармуратам Ніязавым.
Як паведаміла Радыё Азатлык (туркмэнская служба Радыё Свабода), эканамічная сытуацыя ў Туркмэністане пагаршаецца, у апошні час пастаянна павышаюцца цэны на прадукты харчаваньня, затрымліваецца заробак бюджэтнікам, расьце беспрацоўе. Аднак улады працягваюць выдаткоўваць дзяржаўныя сродкі на будаўніцтва дарагіх аб’ектаў. Толькі паводле афіцыйных зьвестак, на сёньняшні дзень гэтыя выдаткі складаюць 50 мільярдаў даляраў.