Гэта апошняя вядомая фатаграфія «Бука» перад перадысьлякацыяй з Расеі ва Ўкраіну. Здымак зроблены ў 2013 годзе, аднак трапіў у інтэрнэт толькі ў лютым 2015 года, адзначаюць сьледчыя ў сваім дакладзе, які мае расейскі тэлеканал РБК. Пра тое, што гэта менавіта той «Бук», зь якога па вэрсіі Bellingcat, быў зьбіты пасажырскі «Боінг», сьведчаць транспартныя маркі, адзнакі габарыту пагрузкі і белыя лічбы нумару. Яны знаходзяцца на тым жа месцы, што і на фотаздымках і відэа «Бука», калі ён быў у Расеі і ва Ўкраіне ў чэрвені-ліпені 2014 года, гаворыцца ў расьсьледаваньні.
Выяўлены на фота мужчына, які, як высьветліў РБК, займаецца рамонтам ваеннай тэхнікі, ён пацьвердзіў сапраўднасьць здымка. На фатаграфіі таксама відаць ружовы кантэйнэр для перавозкі ракеты 3М8 ЗРК «Круг». Гэты ж кантэйнэр журналісты знайшлі на іншым здымку, зробленым курсантам у двары 53-й расейскай зэнітна-ракетнай брыгады ў раёне Курска. Спадарожнікавыя здымкі пацьвердзілі геалякацыя фота.
«Боінг» кампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў зьбіты 17 ліпеня 2014 года. Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на яго борце, загінулі.