Новы заканадаўчы орган, па ідэі Мадуры, будзе валодаць паўнамоцтвамі па зьмяненьні канстытуцыі краіны. У дзеючым парлямэнце большасьць мае апазыцыя, якая раней заклікала Мадуру сысьці ў адстаўку. Праціўнікі Мадуры выступаюць супраць прапанаванай ім рэформы, лічачы, што галоўная яе мэта — сканцэнтраваць уладу ў руках прэзыдэнта.
Палітычная барацьба ў Вэнэсуэле разгортваецца на фоне бесьперапынных акцыяў пратэсту. Удзельнікі масавых антыўрадавых пратэстаў абвінавачваюць Мадура ў цяжкім эканамічным становішчы краіны. Крызыс прывёў да перабояў з пастаўкамі энэргіі, дэфіцыту тавараў першай неабходнасьці і гіпэрінфляцыі, якая, па прагнозах МВФ, у 2018 годзе год можа скласьці 1660%.
Прыхільнікі прэзыдэнта, у сваю чаргу, абвінавачваюць апазыцыйных актывістаў у спробе арганізаваць дзяржаўны пераварот.