На гэтыя тэмы сёньня ў «Экспэртызе Свабоды» дыскутуюць журналісты Радыё Свабода Дзьмітры Гурневіч і Юры Дракахруст.
За беларускую мову
1. Беларуская мова ў СМІ супрацьстаіць несправядлівай русыфікацыі Беларусі.
2. Беларуская мова — родная для большасьці насельніцтва краіны.
3. Трэба павялічваць прастору беларускай мовы ў СМІ, бо ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы. Асноўная мова СМІ цяпер — расейская. Гэта парушае прынцып роўнасьці моваў.
4. Беларуская мова — прышчэпка супраць уплыву расейскай прапаганды.
5. Беларусы не пратэстуюць супраць беларускай мовы ў СМІ і не патрабуюць зьмены мовы ў СМІ на расейскую.
6. Некаторыя беларускамоўныя СМІ, перайшоўшы на расейскую, страчвалі сваю аўдыторыю.
За расейскую мову
1. Расейская мова беларускіх СМІ — гэта пажаданьне беларускай аўдыторыі і адлюстраваньне яе густу
2. Паводле перапісу, большасьць насельніцтва Беларусі ў штодзённым жыцьці карыстаецца расейскай мовай.
3. Расейская мова больш зручная для расейскамоўнай большасьці.
4. Для працы СМІ ра-расейску прасьцей знайсьці фінансавую падтрымку і ажыцьцяўляць місію прасоўваньня дэмакратыі.
5. Рынак дыктуе большае запатрабаваньне на расейскую мову ў Беларусі.
6. Самае моцнае супрацьстаяньне «Русскому миру» стварае расейскамоўны tut.by, а не беларускамоўныя СМІ.