немец

Ўільям Кўілер Орчардсан, «Першая хмарка» (1887)

мне пашчасьціла ў Вісьбю пазнаёміцца зь немцам, перакладчыкам (на той час ён змагаўся з Томам Соерам).

прыязны мужчына, з тонкім пачуцьцём гумару, аматар выпіць, сямідзесяцівасьмігадовы Красьціян ніяк ня быў падобны на старога чалавека.

мы зь ім шмат гутарылі, пілі сухое белае, і ў адзін зь вечароў я адважыўся ў яго параіцца наконт таго, што перажываю трагедыю — развод, і гэта была мая ініцыятыва, і я сябе адчуваю здраднікам, злым чалавекам…

Красьціян выслухаў і сказаў, што ён цяпер сам у працэсе разводу, і ён пражыў у шлюбе трыццаць год, і добра, што я раней вырашыўся, да таго, як сям’я скацілася да нянавісьці.

а. і. бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org