Каля Генэральнага консульства Беларусі ў Нью-Ёрку Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне зладзіла акцыю пратэсту супраць «справы Белага легіёну» пад лёзунгамі «Патрыёт не злачынца», «„Не“ рэпрэсіям у Беларусі» ды іншымі.
У акцыі ўзялі ўдзел паўтара дзясяткі чалавек.
На мітынгу з прамовай выступіў лідэр КХП БНФ Зянон Пазьняк, які заклікаў падтрымаць фігурантаў справы, «якія сядзяць за кратамі за Беларусь», успрымаць як герояў Беларусі. Затрыманьні ён зьвязвае зь дзеяньнямі Пуціна і будучымі вайсковымі вучэньнямі «Захад-2017».