Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка паведаміла, што плянуе вярнуцца ў тур перад Уімблданам і згуляць на адным з травяных турніраў.
У сьнежні 2016 года былая чэмпіёнка сьвету нарадзіла сына Леа.
«У мяне ёсьць добрыя навіны. Мой трэніравальны працэс праходзіць выдатна. Я адчуваю, што гатовая прыступаць да спаборніцтваў» — напісала Азаранка на сваёй старонцы ў Twitter.
Паводле Азаранкі, яна канчаткова вызначыцца з раскладам у найбліжэйшыя дні і плянуе згуляць на адным з травяных турніраў перад Уімблданам.